"Ясли-сад №150 г.Гомеля"

Государственное учреждение образования

246031, г.Гомель, ул.Ефремова, 3, тел. +375232 56 13 83, +375232 56 13 82 E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

Время работы: 07.30-18.00 

Уважаемые родители! Просим Вас не забывать оплачивать за питание ребенка до 25 числа каждого месяца, а так же за образовательные услуги на платной основе.Спасибо.  Внимание, родители! В дошкольном учреждении работает группа утреннего досмотра детей с 07-00 на платной основе,"Материнская школа",группа адаптации,тел.56 13 83

 
В соответствии со статьей 19 Конституции Республики Беларусь символами Республики Беларусь как суверенного государства являются ее Государственный флаг, Государственный герб и Государственный гимн.
Правовое регулирование, порядок использования и описание государственных символов Республики Беларусь, установленных Конституцией Республики Беларусь, определяется Законом Республики Беларусь от 5 июля 2004 г. № 301-З "О государственных символах Республики Беларусь".
Государственный флаг Республики Беларусь
 
Государственный флаг Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь, представляет собой прямоугольное полотнище, состоящее из двух горизонтально расположенных цветных полос: верхней - красного цвета шириной в 2/3 и нижней - зеленого цвета в 1/3 ширины флага.
 
Около древка вертикально расположен белорусский национальный орнамент красного цвета на белом поле, составляющий 1/9 длины флага. Отношение ширины флага к его длине - 1:2. Флаг крепится на древке (флагштоке), которое окрашивается в золотистый (охра) цвет.
 
При церемониях и других торжественных мероприятиях Государственный флаг Республики Беларусь используется с наконечником ромбовидной формы с изображением пятиконечной звезды, аналогичной ее изображению на Государственном гербе Республики Беларусь. Наконечники изготавливаются из металла желтого цвета.
 

Государственный флаг Республики Беларусь поднимается или устанавливается:

  • на здании резиденции Президента Республики Беларусь — постоянно;
  • на зданиях Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь и Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь — постоянно;
  • на здании Совета Министров Республики Беларусь — постоянно;
  • на зданиях органов Комитета государственного контроля Республики Беларусь — постоянно;
  • на зданиях судов Республики Беларусь, местных исполнительных и распорядительных органов — постоянно, а над зданиями, в которых проводятся заседания местных Советов депутатов, местных исполнительных и распорядительных органов, — на время проведения заседаний;
  • на зданиях, территориях и средствах передвижения дипломатических и консульских представительств, на зданиях торговых учреждений Республики Беларусь, находящихся за границей, на морских судах и других средствах передвижения, на которых в качестве официальных лиц находятся Президент Республики Беларусь, Председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, Председатель Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, Премьер-министр Республики Беларусь или другие лица, представляющие Национальное собрание Республики Беларусь или Совет Министров Республики Беларусь, — в порядке, определяемом Советом Министров Республики Беларусь;
  • в помещениях для голосования — в дни выборов и референдумов;
  • в войсковых частях Республики Беларусь согласно войсковым уставам;
  • на пограничных заставах и пропускных пунктах (таможнях) Государственной границы Республики Беларусь;
  • на морских судах, судах речного флота, зарегистрированных в Республике Беларусь;
  • на спортивных аренах — во время проведения чемпионатов и первенств Республики Беларусь, международных спортивных соревнований с участием национальных сборных и во время награждения белорусских спортсменов — победителей международных соревнований;
  • на других объектах по распоряжению Президента Республики Беларусь, по решению Национального собрания Республики Беларусь, Совета Министров Республики Беларусь, местных Советов депутатов, местных исполнительных и распорядительных органов.

Государственный флаг Республики Беларусь может быть поднят также на церемониях и других торжественных мероприятиях, проводимых государственными и общественными органами, предприятиями, организациями и учреждениями, во время народных, трудовых, семейных праздников и в другие памятные дни.

Государственный герб Республики Беларусь

 

Государственный герб Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь.

 

Государственный герб Республики Беларусь представляет собой размещенный в серебряном поле зеленый контур Государственной границы Республики Беларусь, наложенный на золотые лучи восходящего над земным шаром солнца. Вверху поля находится пятиконечная красная звезда. Герб обрамлен венком из золотых колосьев, переплетенных справа цветками клевера, слева – цветками льна. Венок трижды перевит с каждой стороны красно-зеленой лентой, в средней части которой в основании Государственного герба Республики Беларусь в две строки начертаны золотом слова «Рэспубліка Беларусь».

 

Государственный гимн Республики Беларусь

 

Государственный гимн Республики Беларусь представляет собой музыкально-поэтическое произведение, исполняемое в случаях, предусмотренных Законом Республики Беларусь от 5 июля 2004 г. № 301-З "О государственных символах Республики Беларусь" и иными законодательными актами Республики Беларусь.

 

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.СакалоўскагаМы, беларусы - мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!Дружба народаў - сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны - радасці сцяг!Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
 

 

Прыемна мець справу з ветлівым чалавекам, але яшчэ прыемней разумець, што такім з’яўляеца ваша дзіця. Культурнае і выхаванае дзіця – мара ўсіх бацькоў.
Асабовы прыклад –адзін з асноўных метадаў выхавання ветлівага дзіцяці. Дзеці, як губка, усё ўпітваюць у сябе! У тым ліку і паўсядзённыя паводзіны бацькоў, іх стыль зносін і ўчынкаў. У вашай сям’і прынята размаўляць на павышаных танах, рашаць праблемы крыкам, а не з дапамогай просьбаў і дамоў? Тады  высокая верагоднасць таго, што і дзіця вырасце невыхаваным і грубым. Нават калі вы навучыце яго гаварыць словы ветлівасці і прачытаеце некалькі кніжак пра добрыя манеры, асаблівага выніку не будзе. А вось калі дзіця расце ў атмасферы любові і ўзаемаразумення, бачыць, як маці і бацька вітаюцца з суседзямі, дапамагаюць старэйшым і не забываюць гаварыць словы ўдзячнасці дома, не сумнявайцеся – ён скапіруе гэтую манеру паводзін.У гэтым выпадку і “чароўныя “ словы з’явяцца ў мове дзіцяці рана. Гэтыя словы з’явяцца самі па сабе, без чытання лекцый і педагагічных унушэнняў. І на пытанне “Як вы змаглі выхаваць дзіця такім ветлівым?” бацькі альбо адкажуць, што ён “як бы сам” такім стаў, альбо скажуць “мы самі так сябе паводзім, таму і дзіця за намі цягнецца”. Дзіця з цягам часу зразумее, якія і калі вымаўляць словы, як вясці сябе з аднагодкамі і дарослымі, як паступіць так, каб не нашкодзіць іншым.
Аднак правілы паводзін тлумачыць дзіцяці ўсё-такі патрэбна.
Завучыць ветлівыя словы – не значыць стаць ветлівым. Трэба яшчэ навучыцца прымяняць іх да месца. Бываюць такія кур’ёзы. Напрыклад, суседскі хлопчык ветліва з вамі павітаўся і прапусціў вас уперад. А затым з шумам адабраў у вашага дзіцяці цукерку і ўцёк.Наўрад ці вы будзеце лічыць яго ветлівым пасля гэтага. Вельмі важна, каб ветлівасць для вашага дзіцяці стала не абавязалаўкай, не навязанай роляй, а вобразам жыцця. Для гэтага трэба не завучваць правілы паводзін – дастаткова выконваць іх у розных жыцёвых сітуацыях.
 Растлумачце дзіцяці значэнне выразу “паступай з іншымі так, як хочаш, каб паступалі з табой” .Прасіць прабачэння не трэба баяцца! Вучыце дзіця прасіць прабачэння, таму што ў жыцці бываюць розныя сітуацыі: незнарок нехта піхнуў, наступіў на нагу. З кім не здараецца? Галоўнае - дастйна выйсці з сітуацыі. “Прабачце” – як раз тое слова, якое дапаможа гэта зрабіць. Падобнае правіла павінна дзейнічаць і ў адносінах да дзіцяці. Калі вы не правы, папрасіце ў дзіцяці прабачэння і прыласкайце яго. Просячы прабачэння, мы як бы бяром на сябе адказнасць за дрэнны ўчынак, а словы, якія мы для гэтага выкарыстоўваем, дапамагаюць выправіць сітуацыю да лепшага.
Не расказвайце дзіцяці аб правілах паводзін на дарослай мове. Лепшыя памочнікі – гэта гульні, вершы, казкі.Пасля  таго, як вы прачыталі верш ці казку , абмяркуйце з дзіцем сюжэт, паводзіны станоўчых і адмоўным герояў, а таксама запытайцеся, як бы дзіця паступіла на іх месцы. Дзіцячыя кнігі ў асноўным вучаць дзяцей такім жыццёвым каштоўнасцям, як дабрыня, дружба, паразуменне і ветлівасць.
Цудоўна дапамогуць разабрацца ў жыццёвых сітуацыях і ролевыя гульні. Пагуляйце з дзіцём, нібы вы ў транспарце, на дзіцячай пляцоўцы, у гасцях ці ў бальніцы. Ці прыдумайце казачны сюжэт з яго любімымі мультыплікацыйнымі героямі, дзе будзе разыграна нестандартная сітуацыя. А затым разам абмяркуйце, чаму дрэнна паводзіць сябе і быць невыхаванным – недапусціма.
Калі вы хочаце, каб ваша дзіця вырасла ветлівым і добрым чалавекам, прытрымлівайцеся некаторых правілаў:
Размаўляйце без крыкаў і грубых слоў, асабліва пры пастаронніх.
Лепей адзін на адзін з дзіцем растлумачце яму, чаму ён быў не праў.
Не зневажайце годнасць дзіцяці.
Цікаўцеся яго меркаваннем, жаданнямі.
Старайцеся не рабіць пастаянна заўвагі.
Адабрайце добрыя паводзіны і самастойнасць.
Не забывайце хваліць за “чароўныя” словы і добрыя паступкі.
Навыкі ветлівага і выхаванага чалавека:
Ветліва прасіць, дзякаваць і прасіць прабачэння.
Вітацца і развітвацца.
Не лезці ў чужыя размовы без прычыны.
Улічваць просьбы і пажаданні іншых людзей.
Выконваць правілы этыкету за сталом.
Быць апратным і сачыць за асабовай гігіенай.
Выконваць правілы паводзін ў грамадскіх месцах.Напрыклад, уступаць месца старэйшым, не смяціць на вуліцы, не тыкаць пальцам на акружаючых і інш.
Дзякуючы такім простым парадам, дабразычлівай атмасферы ў сям’і і ўзаемапазумненню ваша дзіця абавязкова вырасце ветлівым і добрым чалавекам.

Для развіцця звязнага маўлення дзіцяці дастаткова традыцыйных формаў зносін, – размова, гульня, чытанне кніг, казак і г. д. Справа складаецца не ў тым, каб выкарыстоўваць якія-то новыя, спецыяльна прыдуманыя формы зносін, а ў тым, каб правільна выкарыстоўваць тое, што добра вядома. 
Для дзіцяці самай магутнай крыніцай ведаў з’яўляюцца яго бацькі. Памятайце, што асноўныя суразмоўцы для дзіцяці ў сям'і – мама, тата, бабуля ці дзядуля.
     Бацькі аказваюць вялікі ўплыў на развіццё мовы дзіцяці. Дзеці будуюць сваю прамову ў адпаведнасці з тою мовай, якую чуюць вакол. Бяручы прыклад з бацькоў і блізкіх людзей, дзіця несвядома пераймае стыль зносін, які становіцца яго натурай. Якой  маўленчай культурай валодае сям'я, такую маўленчую культуру бацькі фарміруюць у дзіцяці, той жа тып зносін.Недысцыплінаваная з пункту гледжання маўленчай культуры і эмацыйных праяў сям'я атрымае ў сваім дзіцяці злепак сваіх недахопаў у зносінах. Дзеці дашкольнага ўзросту вельмі цягнуцца да зносін з дарослымі і ахвотна ідуць на кантакт. І гэта трэба ўсяляк выкарыстоўваць у інтарэсах агульнага развіцця.
Неабходна забяспечыць, каб зносіны з  дарослымі былі  паўнавартаснымі як у колькасным дачыненні (у сэнсе ўдзяляемага часу), так і ў якасным дачыненні  (у інтэлектуальным і эмацыйным сэнсе).
Правільна паступаюць тыя дарослыя – не толькі бацькі, вядома, але і іншыя члены сям'і (бабулі і дзядулі, старэйшыя браты і сёстры і г. д.), –якія асноўную ўвагу надаюць паўсядзённым зносінам з дзіцем.Усім гэтым яны спрыяюць пашырэнню кругагляду дзіцяці, развіццю пытлівасці  і дапытлівасці. Уся ўвага, нястомныя намаганні бацькоў павінны быць накіраваны на тое, каб дзеці чулі правільную, ясную і лагічна паслядоўную размову. Гаварыць з дзецьмі трэба звычайнай, правільнай мовай, галоўнае казаць павольна, ясна і гучна. У працэсе зносін дарослым неабходна дапамагаць дзіцяці авалодваць моавай. Ненадакучліва папраўляць яго, калі ён няправільна вымаўляе слова або няправільна будуе фразу, прычым, як правіла, рабіць гэта па ходзе размовы так, каб папраўка не спыняла зносін. У выніку да пяці - шасцігадовага ўзросту дзіця ўжо будзе валодаць самавітым слоўнікавым запасам і практычна асвоіць граматычны лад роднай мовы.
Для развіцця звязнага маўлення дзіцяці дастаткова традыцыйных формаў зносін, – размова, гульня, чытанне кніг, казак і г. д. Справа складаецца не ў тым, каб выкарыстоўваць якія-то новыя, спецыяльна прыдуманыя  формы зносін, а ў тым, каб правільна выкарыстоўваць тое, што добра вядома. Для дзіцяці самай магутнай крыніцай ведаў з’яўляюцца яго бацькі. Памятайце, што асноўныя суразмоўцы для дзіцяці ў сям'і – мама, тата, бабуля ці дзядуля.
Парады бацькам:
üВыкарыстоўвайце кожную вольную хвіліну для размовы з дзіцем.
üДаручайце старэйшым дзецям як мага больш размаўляць з малодшымі ў вольны час.
üПадчас прагулкі ў лесе, парку вучыце дзіця назіраць за навакольным светам, у працэсе назірання заахвочвайце яго да развагі, уменню лагічна думаць.
üПапрасіце дзіцяці вызначыць характар, паводзіны дрэў. Пачніце распавядаць самі – хай дзіця заўважыць, што яны не падобныя адзін на аднаго. Адно – добрае з разгаліністымі галінкамі, якія падобныя на добрыя рукі  чалавека; іншае – строгае, стройнае, як салдат на пасадзе; трэцяе – сумнае, самотнае.
üЗнайдзіце на палянцы тры кветкі (лісточкі, шышкі). Паспрабуйце апісаць адзін з гэтых прадметаў, а дзіця хай здагадаецца, аб якім менавіта ідзе гаворка. Потым прапануйце памяняцца ралямі.
Можна згуляць з дзіцем у гульню «На што падобна? ». Шпацыруючы па лесе, задавайце яму такія пытанні: « На што падобны ліст, воблака, цень ад дрэва? ». Адказвайце самі, але слухайце ўважліва і дзіця. Бо ў нашых дзяцей такое непасрэднае мысленне і ўспрыманне.
Вельмі падабаецца дзецям такое практыкаванне:
Паспрабуйце вымавіць адну і тую ж фразу з рознымі інтанацыямі (пяшчотна, зло, запытальна, са здзіўленнем, з радасцю, са страхам, загадваючы, просячы, молячы, гучна, ціха) : «Мілая мая, ты не спіш! »; «Вы елі на сняданак марожанае? »; «Мама купіла (купі) вінаград»; «Хутчэй дадому! »; «У нас скончыўся хлеб».
Наступнае  практыкаванне – чыстагаворкі, хуткамоўкі.
Важна, каб дзеці зразумелі, што неабходна гаварыць не толькі хутка, але і чыста, ясна для навакольных. Хуткамоўкі можна знайсці ў розных дзіцячых кніжках:
«З-пад тупату капытоў пыл па полі ляціць», «На гары трава, на траве дровы». Падобныя заданні дапамогуць дзіцяці развіць гаворку, уяўленне, пазбавіцца ад скаванасці, навучаць смяяцца над сваімі памылкамі, не саромеючыся таварышаў.
Гуляйце са сваімі дзецьмі, падарыце ім радасць зносін з вамі, напоўніце сумеснае баўленне часу цікавым і  развіваючым зместам.

 

Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. 
    Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей.
Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.
    Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовыі. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў.

    Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай.  Недахоп часу ў бацькоў, адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў - прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі. З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць  карыстацца ей ў далейшым.
   Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе..  Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.Усё гэта ёсць у казках.
    Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
     Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона,  Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.
    Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускаяй мове. А мы вам у гэтым дапапожам. 

 

«Каза-манюка»

(сярэдняя і старэйшая група)

 

Жылі дзед ды баба з дачкою. I была ў іх каза. Пагнала дачка пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіла па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. Дзед пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што шла?
Кажа каза:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Насварыўся дзед на дачку, што дрэнна казу пасвіла, і назаўтра выправіў бабу.
Цэлы дзень пасвіла баба казу па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты.
Дзед зноў пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што шла?
Каза кажа:
—Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Дзед і на бабу насварыўся, што дрэнна казу пасвіла. Надзеў тады дзед бабін каптан і хустку ды пайшоў сам пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіў па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары вярнуўся дахаты, пераапрануўся, сеў на прызбе і чакае казу з пашы.
Прыйшла каза на двор. Дзед пытаецца:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Узлаваўся дзед на казу-манюку, прывязаў яе за плот, а сам пайшоў касу вастрыць, казу-манюку рэзаць.
Дазналася аб гэтым каза, сарвалася з прывязі і пабегла ў лес. Знайшла ў лесе зайчыкаву хатку, залезла ў яе і жыве там, а зайчыка і на парог не пускае.
Сеў зайчык пад елачкай і плача. Ідзе воўк:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
— Як жа мне не плакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка — новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаты і сам у ёй жыве, а мяне і на парог не пускае.
— Ну добра, не плач, я таго звера выганю.
Падышоў воўк да зайчыкавай хаткі, пастукаў хвастом у дзверы і кажа:
— Гай, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
А каза як затупае за дзвярыма, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Спужаўся воўк ды ад бяды ўцёк. А зайчык зноў сеў і плача. Ідзе мядзведзь:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
— Як жа не плакаць, як не журыцца?
I расказаў мядзведзю пра сваю бяду.
— Ну добра, — кажа мядзведзь, — не плач, я таго звера адразу выганю.
Падышоў ён да зайчыкавай хаткі, патупаў каля дзвярэй ды кажа:
— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
А каза як затупае, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Спужаўся і мядзведзь ды ў гушчар — кульгець, кульгець... Ідзе певень. Убачыў заплаканага зайчыка і пытаецца:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго, брат, зажурыўся?
— Як жа мне не плакаць, як не журыцца?
I расказаў зайчык пра сваю бяду.
— Э, — кажа певень, — такую бяду я адной лапай развяду. Я таго звера ведаю — гэта дзедава каза-манюха...
Падышоў певень да зайчыкавай хаты, залопаў крыламі, закукарэкаў:
— Кукарэку! Кукарэку!
Заб'ю казу-недарэку!
Пачула каза ды як затупае, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Тады певень яшчэ мацней залопаў крыламі і закрычаў:
— Гэй, каза, збірай манаткі,
Уцякай хутчэй ты з хаткі.
Бо вунь дзед ідзе,
Ён касу нясе...
Як пачула каза пра дзеда з касою, напужалася і кулём выскачыла з хаткі. А зайчык з пеўнікам зайшлі ў хатку і сталі там жыць-пажываць ды дабра нажываць.

 

Опрос

Нравится ли вам наш сайт?

ДА - 89.8%
НЕТ - 10.2%

Total votes: 167
The poll has expired
Refresh results